Фатаграфіі мэтраў і маладых аўтараў, альтэрнатыўныя тэхнікі фотадруку – на фестывалі "Мост"

02.06.2021

Рэспубліканскі фестываль мастацкай фатаграфіі Мост праходзіць у сталіцы. Яго асноўная экспазіцыя разгарнулася ў Палацы мастацтва. Фестываль не абмежаваны ні тэматычнымі, ні храналагічнымі рамкамі, мастакі маглі выбраць любое тэхнічнае выкананне. Як вынік – экспазіцыя паказвае фатаграфію і ў яе гістарычным развіцці, і ва ўсёй разнастайнасці жанраў, тэхнік і стыляў. Расказвае куратар праекта, сябра Беларускага саюза мастакоў Ганна Мельнікава.

Акрамя фатаграфій мэтраў, у Палацы мастацтва паказаны работы маладых беларускіх фатографаў, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Работы адабралі па выніках конкурсу.

Яшчэ адна выстава ў рамках фестывалю “Мост” адкрываецца сёння ў арт-гасцёўні "Высокае месца", яна прысвечана альтэрнатыўным тэхнікам фотадруку. Таксама ў першай палове чэрвеня адкрыюцца дзве персанальныя экспазіцыі – “Раўнадзенства” Уладзіміра Суцягіна і “Гран-тур” Ганны Мельнікавай.

Фота: facebook.com