Фатограф Павел Паташнікаў: Здымаць з паветра не так лёгка, як здаецца

04.05.2017

У адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы адкрылася выстава фотаздымкаў Беларусі, зробленых з вышыні птушынага палёту. Госці экспазіцыі змогуць з дапамогай шлема віртуальнай рэальнасці ўбачыць горад зверху. А фатограф Павел Паташнікаў прапануе незвычайныя ракурсы знаёмых мясцін, іншы настрой роднага горада. У экспазіцыі 27 панарамных здымкаў, зробленых у розных кутках Беларусі. Рыхтавалі праект больш за год. Убачыць фотаработы можна да 22 мая.

Фота: aif.by