Фестываль дакументальнага кіно краін СНД “Еўразія.doc” праходзіць у Мінску

01.10.2019

Падчас форуму "Еўразія.doc" пройдуць паказы фільмаў-фіналістаў, сустрэчы з аўтарамі, круглыя сталы, дзе ўдзельнікі і госці фестывалю абмяркуюць актуальныя тэмы з палітолагамі і журналістамі. Працягвае дырэктар форуму Валерый Шахаўцоў.

Арганізатары фестывалю прынялі 153 заяўкі з 17 краін і адабралі 28 лепшых фільмаў. Удзельнікамі форуму сталі кінадакументалісты з Азербайджана, Арменіі, ЗША, Эстоніі , Літвы, Украіны, Беларусі і Расіі. "Аднак форуму неабходна расці і пашыраць свае маштабы", – запэўнівае дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ імя Міхаіла Ламаносава Віталь Траццякоў.

Пляцоўкі для чацвёртага фестывалю “Еўразія.doc” у Мінску – кінатэатр Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Фота: eurasia.film