Фестываль "Еўразія. Док" прымае заяўкі!

24.04.20 

Пяты фестываль дакументальных фільмаў краін СНД “Еўразія. Док” пройдзе ўвосень у Мінску і Смаленску. Пачаўся прыём заявак. Арганізатары чакаюць стужкі, звязаныя з грамадска-палітычным жыццём краін СНД. Адна з галоўных тэм сёлетняга форуму – 75-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Працягвае партнёр фестывалю, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ Генадзь Давыдзька.

У рамках фестывалю адбудзецца маладзёжны конкурс кароткаметражных фільмаў “Еўразія. Док: 4 хвіліны”. Аўтары найбольш адметных работ прэзентуюць стужкі на асноўных пляцоўках форуму. Некаторыя абмеркаванні і сустрэчы для прафесіяналаў сферы кіно ладзяць на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта. Расказвае дэкан, гісторык і журналіст Вадзім Гігін.

 

Для ўдзелу ў форуме неабходна адправіць фільм, аўтарскую анатацыю, кадры са стужкі і звесткі пра стваральнікаў у дырэкцыю праз форму на сайце. Фестываль “Еўразія. Док” пройдзе з 28 верасня да 2 кастрычніка.

Фота https://eurasia.film/