Фестываль імя Івана Салярцінскага пройдзе ў Віцебску

02.12.2021

Міжнародны музычны фестываль імя Салярцінскага стартуе ў Віцебску. Фэст вытрымаў праверку часам. Ён з поспехам прапагандуе акадэмічнае музычнае мастацтва, развівае традыцыі, адраджае забытыя і адкрывае новыя імёны, далучаючы да культурнага жыцця маладых выканаўцаў і слухачоў. Сёлета арганізатары падрыхтавалі чатыры канцэрты акадэмічнай музыкі. Мастацкі кіраўнік Віцебскай абласной філармоніі, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Бабарыка знаёміць з фестывальнай праграмай.

Фота - belta.by