Фестываль "Калядная радасць" сёлета праходзіць анлайн

01.01.2021

Працягваецца праваслаўны фестываль "Калядная радасць". Час дыктуе свае ўмовы, таму сёлета фармат правядзення падзеі змяніўся. Усе мерапрыемствы  гутаркі, спектаклі, майстар-класы  ладзяць у прамым эфіры. Тыя, хто не мае магчымасці далучыцца анлайн,  глядзяць запісы на youtube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра. Наогул сёлетні праект умоўна падзелены на 2 часткі: другая стартуе 2 студзеня і працягнецца да 5-га. Першая прайшла напрыканцы года, пра яе расказала кіраўнік фестывалю "Калядная радасць" Таццяна Ціханава.

У нечым анлайн-фармат нават падабаецца арганізатарам. Дзякуючы яму да “Каляднай радасці” далучаецца новая аўдыторыя, у тым ліку з краін-суседак.

Сёлетняя мэта форуму – расказаць пра Раство з дапамогай мастацтва.

Фестываль працягнецца да 5 студзеня.

Фота: obitel-minsk.ru