30.04.2021
1 мая ў Цэнтральным батанічным садзе пройдзе фестываль кельцкай культуры “Бельтайн”. На працягу дня адбудзецца шэраг яскравых імпрэз, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з таямнічай, самабытнай кельцкай культурай. На свяце будзе працаваць шмат лакацый. Гэта канцэртныя пляцоўкі, дэгустацыя кельцкай кухні, ірландскія, шатландскія і брэтонскія танцы, паказальная праграма мінскіх школ танца, экстрэмальнае трукавае шоу “Шатландская пяхота”, шоу валыншчыкаў. Расказвае куратар фестывалю Аляксандр Рак.
Фота: vk.com/beltainminsk