Фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку” пройдзе анлайн

19.06.2020

20 чэрвеня другі раз адбудзецца рэспубліканскі фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку” (упершыню ён прайшоў мінулым летам). 

Большасць мерапрыемстваў  у камерным, лаканічным фармаце з разлікам, што асноўная іх аўдыторыя будзе ў інтэрнэт-прасторы. Анлайн-трансляцыю правядуць на YouTube-канале "Дома прэсы".

Сёлета фестываль – пад дэвізам 20-годдзя ўключэння Мірскага замка ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэтай падзеі прысвечаны круглы стол, у якім прымуць удзел гісторыкі і іншыя даследчыкі, дзеячы культуры. Працягвае дырэктар установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір” Аляксандр Лойка.

Творчы форум адкрыецца тэатралізаванай сустрэчай гасцей ва ўнутраным двары замка, а працягнецца касцюміраваным прадстаўленнем у суправаджэнні ансамбля старадаўняй музыкі “Контрданс”. Падчас свята адкрыецца выстава экслібрысаў, адбудуцца прэзентацыі кніг і круглыя сталы. Паслухаем дырэктара выдавецтва “Навуковы свет” Алу Зміёву.

Фота: sb.by