Фестываль лялечных і батлеечных фестываляў "Нябёсы" пройдзе ў Мінску 4 і 5 студзеня

26.12.2019

Пакуль у заходніх хрысціян працягваецца васьмідзённае святкаванне Ражаства Хрыстова, праваслаўныя рыхтуюцца да гэтага вялікага свята. Яго традыцыйны спадарожнік у Мінску – фестываль "Калядная радасць". Ён разгарнуўся ў Палацы мастацтва. Працягвае адна з арганізатараў Таццяна Ярчак.

Адметнасць сёлетняга фестывалю "Калядная радасць" – форум батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”. Раней ён праходзіў у Свята-Елісавецінскім манастыры асобна. Выступяць 9 калектываў з розных рэгіёнаў краіны. Фестываль ладзяць пад слоганам “З лялькай да Бога”. Мастацкі кіраўнік форуму – акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Аляксандр Ждановіч.

Сёлета фестываль “Нябёсы” пройдзе ў Мінску 4 і 5 студзеня. Батлеечнікі праз павучальныя спектаклі адкрываюць дзецям і дарослым свет, дзе чарадзейства і рэальнасць аб’ядноўваюцца, а казка вучыць міласэрнасці.

Фота: obitel-minsk.ru