24.05.2021
У Мінску пачынаецца фестываль мексіканскай культуры. Фільмы, выставы і лекцыі – тры важныя складнікі сёлетняга форуму. Дарэчы, фестываль прысвечаны не толькі Мексіцы, гасцям таксама пакажуць фільмы з Кубы і Венесуэлы пры падтрымцы пасольстваў гэтых дзвюх краін. Яшчэ ў кінапраграме – стужкі сучаснага рэжысёра Артура Рыпстэйна, у аснове яго фільмаў – гістарычныя падзеі.
На лекцыях магістр гісторыі Карлас Круз раскажа пра фарміраванне мексіканскага менталітэту, беларуская перакладчыца і выкладчыца іспанскай мовы Вікторыя Гурыновіч распавядзе пра ўплыў Мексікі на сусветную культуру. Падрабязнасці – у арганізатара фестывалю Карласа Круза.
Фестываль працягнецца да 5 чэрвеня. Яго падрабязную праграму можна знайсці на старонцы праекта ў Instagram.