Фестываль мексіканскай культуры праходзіць у мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна

25.09.2020

У Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна пачаўся другі Мексіканскі культурны фестываль. У сёлетняй праграме – паказ фільмаў, выставы фотаработ і лекцыі па мексіканскім мастацтве і гісторыі. Падрабязней раскажа адзін з арганізатараў падзеі Ганна Раманенка.

Пандэмія ўнесла свае карэктывы ў працу фестывалю: не ўсе задумы ўдалося рэалізаваць. Аднак асоб, якія цікавяцца культурай гарачай Мексікі і іспанскай мовай, дастаткова. Учора пасля афіцыйнага адкрыцця адбыўся паказ фільма "На адлегласці кінутага каменя". Сваімі ўражаннямі ад убачанага дзеліцца госця фестывалю Таццяна Каробкіна.

Мексіканскі фестываль працягнецца ў абласной бібліятэцы па 4 кастрычніка. У сённяшняй праграме – лекцыя на тэму святкавання Дня Мёртвых і прагляд фільма "Скрыпка".

Фота: vk.com