Фестываль паўнакупальных фільмаў пройдзе ў сталічным планетарыі

30.09.2021

III Міжнародны фестываль паўнакупальных фільмаў пройдзе ў сталічным планетарыі ў кастрычніку. Такое кіно – адзін з самых маладых і перспектыўных напрамкаў кінаіндустрыі. Выява ў стужках выводзіцца на купал з дапамогай сучасных лічбавых праектараў. Глядач атрымлівае адчуванне поўнага заглыблення ў візуальную прастору кінакарціны. Расказвае дырэктар сталічнага планетарыя Аляксандр Мікуліч.

Паўнакупальнае кіно – не навінка для мінскага планетарыя, такія стужкі – у афішы ўстановы штотыдзень. Аднак толькі фестываль дае магчымасць паказаць рэдкія і цікавыя работы, што не трапяць у звычайную афішу. Летась падзею не ўдалося правесці з-за пандэміі – тым больш чаканай яна стала сёлета. Працягвае Аляксандр Мікуліч.

Фестываль пройдзе з 14 да 17 кастрычніка.

Фота арганізатараў падзеі