Фестываль "Пятровіца" завяршаецца ў Любанскім раёне

12.07.2021

У Любанскім раёне сёння завяршаецца фестываль традыцыйнай культуры "Пятровіца". Цягам некалькіх дзён удзельнікі засвойвалі народныя танцы і песні, знаёміліся з рознымі відамі рамёстваў, што захаваліся ў рэгіёне. Этнахарэограф Сяргей Выскварка ладзіў майстар-класы ‒ падзяліўся ведамі любанскай танцавальнай манеры, якія атрымаў яшчэ ад бабулі. Уражаннямі ад фэсту дзеліцца моўшн-дызайнер Аляксей Піскун.

Сёння фестываль "Пятровіца" завяршаецца святам "Пятрок". Госці далучыліся да адкрыцця памятнай шыльды "Дуб ‒ помнік прыроды", сустрэчы з фалькорнымі гуртамі "Чуткі" і "Суседзі". Увечары чакаюцца пятроўскі абрад, закрыццё фэсту і вогнішча. Расказвае вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніуверсітэта культуры і мастацтваў Алена Каліноўская.

Фота Альфрэда Мікуса