04.08.2026
За гады свайго існавання свята паспела стаць культурным брэндам рэгіёна. Штогод у жніўні тут ладзяць конкурсы вясковых танцаў, арганізуюць канцэрт з удзелам лепшых калектываў Іўеўшчыны, запрашаюць рамеснікаў і творцаў. Галоўная адметнасць фестывалю – выстава-дэгустацыя страў з дранай бульбы, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.
