Фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" пакажуць у кінатэатрах з 19 сакавіка

27.02.2020

2 гады таму кінастудыя "Беларусьфільм" звярнулася да айчыннай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай з прапановай экранізаваць яе раман "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпіка". Тады гэтая ідэя здалася творцы нерэальнай: складаны матэрыял, жанр, гістарычныя касцюмы, трукі. Яна да апошняга не верыла, што ўсё гэта магчыма ўвасобіць.

Мэта здымачнай групы – паказаць Беларусь як краіну шматканфесійную і шматнацыянальную. Перадаць любоў жыхароў да Радзімы, гатоўнасць пастаяць за яе. Рэжысёр карціны – Аляксандр Анісімаў – расказаў, што спачатку думаў: Людміла Рублеўская не давярае яму, бо прысутнічае на кастынгах і здымачнай пляцоўцы. Пасля зразумеў: яна перажывае, хоча дапамагчы. У выніку склалася моцная каманда з сяброўскім духам.

Прэм'ера фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" ў кінатэатрах 19 сакавіка.

Фота: belarusfilm.by