Фларыстычныя калажы Лізаветы Канстанцінавай даюць кветкам другое жыццё

06.07.2017

"Другое жыццё кветак" можна ўбачыць у доме-музеі Ваньковічаў. Выстава фларыстычных калажаў паказвае, як убачыць у пялёстках, кветках, сцяблінах гатовыя мастацкія сюжэты. На карцінах – пейзажы, нацюрморты, партрэты. Педагог, мастачка Лізавета Канстанцінава кажа, што тэхніка працы з засушанымі кветкамі засталася яшчэ са школьных часоў і фарміравання гербарыя.

Найбольш уражваюць у работах – яркія фарбы і магчымасці матэрыялу. Елізавета Канстанцінава амаль не карыстаецца нажніцамі, а вакол любой незвычайнай формы стварае свой сюжэт. 

Выставу фларыстычных карцін Лізаветы Канстанцінавай можна ўбачыць у доме-музеі Ваньковічаў да канца чэрвеня.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі, curious-world.ru