Фота з фестываляў рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

16.07.2020

Фотаздымкі з фестываляў гістарычнай рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі. Выстава “Грунвальд. Сёння” прысвечана 610-годдзю з дня вядомай гістарычнай падзеі. Бітва, што адбылася 15 ліпеня 1410 года, стала вырашальнай у ходзе “Вялікай вайны” злучаных сіл Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна. Працягвае адна з куратараў выставы Алена Бухал.

Асноўныя прадметы ў экспазіцыі – гэта фатаграфіі з рэканструктарскіх фестываляў. Таксама можна ўбачыць харугвы удзельнікаў бітвы пад Грунвальдам. Пра інфармацыйную частку праекта расказвае адна з яго куратараў Данута Грынь.

Пазнаёміцца з выставай можна не толькі ў сценах Гістарычнага музея, але і віртуальна: тэматычныя фота і відэа куратары праекта прэзентуюць на сайце і ў сацыяльных сетках установы.

Фота: vk.com