22.08.2019
"Мінск-Гановер" ‒ у такім напрамку летась адправіліся сталічныя фатографы. Там пазнаёміліся з мясцовымі творцамі, пасябравалі. Плён паездкі ‒ аднайменны праект. Год таму выставу зладзіліў Германіі, цяпер яна адкрыта ў сталічнай арт-гасцёўні "Высокае месца". 28 жніўня зацікаўленыя асабіста пазнаёмяцца з фатографамі – адбудзецца творчая сустрэча з удзелам аўтараў з дзвюх краін. Працягвае куратар выставы Уладзімір Паўлаў.
Сярод работ Уладзіміра Паўлава ‒ здымак саксафаніста, які сустракаў айчынных творцаў у Гановеры, таксама фота з выставы вулічнага мастацтва, якую група таксама наведала падчас паездкі.
Фатограф Наталля Яўмененка прэзентавала 10 чорна-белых работ, праз якія паказала мясцовых жыхароў, іх жыццё, горад.
Выстава "Мінск-Гановер" адкрыта да 1 верасня.
Фота: minsknews.by