Фотавыстава перанясе ў кракаўскі Марыяцкі касцёл

12.10.2016

Шэдэўр мастацтва позняга cярэднявечча ў дэталях прадстаўлены на выставе "Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша", якая адкрылася ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея - музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці". "Экспазіцыя прымеркавана да 1050-годдзя хрышчэння Польшчы і прысвечана аднаму з шэдэўраў хрысціянскай культуры - алтару Марыяцкага касцёла ў Кракаве", - расказала  Ірына Тарыма, загадчык музея "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці".

Фота: nice-places.com