Французская музыка XX стагоддзя прагучыць на выставе "Анры Маціс. Погляд"

27.05.2021

Заўтра на выставе "Анры Маціс. Погляд" у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага Музычная гасцёўня Белдзяржфілармоніі выканае праграму "Французская музыка XX стагоддзя".

Пачатак гэтага стагоддзя ў мастацтве Францыі –  час новага погляду. Жывапіс стаў месцам рэвалюцыйных эксперыментаў, мастацкія рухі імкліва развіваліся і змяняліся: кубізм, постімпрэсіянізм, фавізм, дадаізм, сюррэалізм. У творчасці Анры Маціса знайшлі адлюстраванне элементы французскай музыкі таго перыяду, з яе рытмічнай танцавальнай пульсацыяй, фарбамі, эпатажнасцю, пачуццём джазавай гармоніі. У выкананні салістаў Белдзяржфілармоніі Таццяны Старчанка (фартэпіяна), Яўгена Віданава (флейта), Віктара Альшэўскага (кантрабас) і Ігара Аўдзеева (ударныя) прагучаць творы кампазітараў  Эрыка Саці, Габрыэля Фарэ, Клода Дэбюсі, Клода Болінга.

Расказвае Таццяна Старчанка.

Фота: vk.com