Габелены казахстанскіх мастакоў прэзентуюць у Мінску

16.06.2020

17 чэрвеня ў сталічнай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва адкрыецца выстава габеленаў "Стэпавая мазаіка". На ёй пакажуць работы вядомых казахстанскіх  мастакоў – Маліка Муканава, Айдара Жамхана і Бауыржана Дасжанава – лаўрэатаў дзяржаўных прэмій і аўтараў навуковых артыкулаў па тэме габелену. 

Аўтары ствараюць складаныя, напоўненыя шматлікімі падтэкстамі вобразы, у якіх адлюстроўваюцца сакральна-міфалагічныя аспекты светапогляду цюркскіх народаў. 

Расказвае загадчык галерэі твораў Леаніда Шчамялёва Ганна Ясюк.

Выстава працягне працу да 26 ліпеня.

На фота: работа Маліка Муканава (kaznai.kz