"Галасы сусвету" у Белдзяржфілармоніі

29.10.2021

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы пачынае свой канцэртны сезон яскравым праектам "Галасы сусвету", прэм’ера якога адбылася ў мінулым сезоне. Яна выклікала шырокі рэзананс у грамадстве і стала сапраўднай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. Сёлета капэла зноў звярнулася да гэтага праекта, але ж у ім прагучыць шмат новых кампазіцый. Пра адметнасці праграмы ведае наша калега Яна Хадоска.

Фота - philharmonic.by