Георгій Карант адсвяткуе 70-гадовы юбілей на сцэне Вялікага тэатра Беларусі

14.06.2017

У чацвер у камернай зале імя Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі пройдзе канцэрт да юбілею Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Георгія Каранта. Павіншаваць майстра на сцэну выйдуць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна, Сяргей Франкоўскі, Уладзімір Пятроў, Васіль Кавальчук і іншыя. Георгій Карант запрасіў на канцэрт спевакоў, з якімі часта працуе над спектаклямі і камернымі вечарамі.

Фота: bolshoibelarus.by