А гэта вы пачуеце ў пятніцу, 28 лютага

27.02.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 28 лютага, прапануе:
- у 00:04 – запісы “сумнага П’еро” Аляксандра Вярцінскага;
- у 02:00 – мелодыі Антона Арэнскага;
- у 06:10 – музычныя запісы спявачкі Марыі Калас;
- у 09:00 – музыку Франца Шуберта, Дзмітрыя Смольскага і Бэлы Бартака;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Дарогі на Усход і на захад”;
- у 11:30 – творы Дарыюса Міё – “Правансальская сюіта” і Віяланчэльны канцэрт;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Груша (да 95-годдзя ўстановы);
- 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Да дня нараджэння Рыгора Барадуліна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра творчасць класіка Максіма Гарэцкага;
- у 15:30 – “Варыяцыі на тэму Бетховена” Каміля Сен-Санса;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і лідарам калектыву “Галаграма” Філіпам Смяловым;
- у 17:30 – “Грыгарыянскі канцэрт” для скрыпкі з аркестрам Атарына Рэспігі;
- у 19:00 – канцэрт “Luceram Ensemble”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Паўліка”;
- у 21:10 – творчасць італьянскага опернага спевака Энрыка Каруза;
- у 22:15 – запісы народнай артысткі Савецкага Саюза Святланы Данілюк;
- у 23:30 – мелодыі ў выкананні беларускага гітарыста Генадзя Емяльянава.