Гэта вясна на канале "Культура"

02.03.2020 

Запрашаем у аўторак, 3 сакавіка, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага дуэта “Ashfort and Simpson”;
- у 02:00 – кампазіцыі амерыканскай піяністкі, вакалісткі і кампазітара Патрысіі Барбер;
- у 06:10 – мелодыі ў выкананні нямецкага скрыпача Гельмута Захарыяса і бельгійскага гітарыста Франсіса Гоі;
- у 09:00 – музыку кампазітараў Радзівона Шчадрына, Станіслава Манюшкі, Антона Абрамовіча і Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – аповесць Івана Мележа “Гарачы жнівень”;
- у 11:30 – веснавыя запісы Зураба Саткілавы, Найджэла Кенедзі, беларускай капэлы “Санорус”, Галіны Вішнеўскай, Ірыны Архіпавай і Ірыны Журынай;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Непрыручанае слова. Творчымі шляхамі Яўгеніі Янішчыц”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Шчасце”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група “Van der Graaf Generator”;
- у 15:30 – санату Сезара Франка з рэпертуару заслужаная артысткі Расіі Вікторыі Яглінг;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і начальнікам аддзела Белгідраметцэнтра Наталляй Клявец;
- у 17:30 – Сoncerto Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – канцэрт “Scottish Chamber Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Заяц-манюка”;
- у 21:10 – песні Андрэя Місіна;
- у 22:15 – запісы музыкі амерыканскага кампазітара і трубача Герба Алперта;
- у 23:30 – старонкі музычнай класікі.