Гісторыі прававой культуры Беларусі прысвечана выстава "Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі"

17.03.2020

У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”. Яна прысвечана гісторыі прававой культуры нашай краіны і адлюстроўвае доўгі шлях да сучаснага асноўнага закона. Статут Вялікага княства Літоўскага – важны крок да канстытуцыйнага заканадаўства, яго выкарыстоўвалі для стварэння прававых сістэм розных краін. Сведчанне таму – паказаныя на выставе асобнікі Статута XVII-XIX стагоддзяў у перакладзе на еўрапейскія мовы. Расказвае намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібляітэкі Алесь Суша.

У цэнтры экспазіцыі – раней невядомы спіс Статута ВКЛ 1588 года ў перакладзе на нямецкую мову. Копія XVIII стагоддзя са збору акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта дэманструецца шырокаму колу ўпершыню.

Выстава “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі” працуе да 19 красавіка.

Фота: nlb.by