12.06.2023
Маштабны выставачны праект "Жывая спадчына Беларусі" адкрыўся на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. Праект складзены на аснове этнаграфічнай калекцыі рэгіёнаў нашай краіны. Тут шырока прадстаўлены ўнікальныя, самабытныя традыцыі, промыслы, абрады нашага народа. Адзін з куратараў праекта - Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Расказвае аб экспазіцыі генеральны дырэктар музея Аляксандр Храмой.
Фота - vdnh.ru