Глеб Отчык: Нідзе няма яблыкаў, а ў нас - сапраўдны ўраджай!

28.07.2017

У сталічным Палацы мастацтва адкрыўся міжнародны выставачны праект “Аpple смак”. Выстава прымеркавана да свята “Яблычны Спас”, у ёй прымаюць удзел мастакі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Эстоніі, Латвіі, Балгарыі, Славакіі, Італіі і Азербайджана. Яблычны Спас адзначаюць у сярэдзіне жніўня. У народным календары – гэта свята першага ўраджаю. Аўтары раскрываюць мастацкі вобраз сімвала ўраджаю – яблыка ў сваіх творах. Гаворыць куратар выставы, мастак Глеб Отчык.

Фота: minsknews.by