"Гомельшчыну ў архалагічных артэфактах" пакажуць у Палацы Румянцавых і Паскевічаў

24.12.2019

Сёння ў Гомелі адкрыецца выстава “З нетраў зямных і часавых. Гомельшчына ў археалагічных артэфактах”. Упершыню ў адным месцы пакажуць вынікі палявых даследаванняў, якія археалагічныя экспедыцыі правялі ў апошнія гады на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Пляцоўка для экспазіцыі ‒ Палац Румянцавых і Паскевічаў. Працягвае загадчык аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Дзмітрый Ліндзянкоў.

На выставе “Гомельшчына ў археалагічных артэфактах” упершыню ў адным месцы збяруць вынікі археалагічных даследаванняў, якія правялі экспедыцыі музеяў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава і Дзяржаўнага Эрмітажа, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Выстава працягнецца да 15 сакавіка.

Фота: gp.by