Гомельская абласная бібліятэка запрашае чытачоў на "Бібліядзень/Бібліяноч 2020"

14.09.2020

Гомельская абласная бібліятэка 15 верасня запрашае чытачоў на "Бібліядзень/Бібліяноч". Галоўныя падзеі "Бібліядня" разгорнуцца на вуліцы перад будынкам з 12.00 да 15.00, а падзеі "Бібліяночы" (з 18.00 да 21.00) пройдуць у арт-кафэ, актавай зале, Музеі рэдкай кнігі, мемарыяльнай зале Андрэя Макаёнка і іншых залах бібліятэкі. 

Чытанні "Ясенінская восень" (дэкламацыя вершаў у стылізаваных інтэр'ерах), экскурсія па экспазіцыі Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны, пастаноўка ўрыўка з п'есы "Лявоніха на арбіце" – гэта і многае іншае чакае наведвальнікаў падчас "Бібліяночы". Цягам "Бібліядня" будзе працаваць крама букініста, прэзентуюць краязнаўчыя выставачныя праекты. Падрабязная праграма па спасылцы.

Расказвае намеснік дырэктара Гомельскай абласной бібліятэкі Таццяна Барабаншчыкава.

Фота: goub.by