Гомельская вобласць вызначыла паўфіналістаў рэгіянальнага адбору на конкурсы Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2025»

12.12.2024

Прадстаўнікі Мазыра, Рэчыцы, Калінкавічаў, Жлобіна, Буда-Кашалёва, Малых Аўцюкоў, Светлагорска і Гомеля сустрэліся на пляцоўцы Гарадскога цэнтра культуры. Сёлета на ўдзел у адборачным туры для дзяцей паступіла 21 заяўка, для дарослых — 13. Ацэначную камісію ўзначаліла дырыжор камернага хору Гомельскай абласной філармоніі, кіраўнік вакальнага ансамбля «Априори», выкладчык эстраднага вакалу, а таксама лаўрэат міжнародных конкурсаў Яўгенія Курдзюмава. «Вядома ж, галоўнай задачай членаў журы было не толькі распазнаць яркую творчую асобу, але і разгледзець сапраўднага артыста», — падкрэсліла старшыня.