"Горад майстроў", "Лялечны квартал", фестываль фарбаў, кіно пад адкрытым небам. Гэта і іншае – у праграме "Славянскага базару"

08.06.2021

Прадстаўнікі больш як трыццаці краін прымуць удзел у юбілейным XXX Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Пра гэта паведаміў дырэктар форуму Глеб Лапіцкі. Фестываль стартуе 14 ліпеня. Галоўнай падзеяй традыцыйна стануць конкурсы вакалістаў – дарослы і дзіцячы. У рамках фэсту вулічнага мастацтва "На сямі вятрах" цэнтр горада зоймуць музыканты, мастакі, акцёры і паэты. Будзе працаваць штогадовы кірмаш рамёстваў "Горад майстроў". У тэатральнай праграме – чатыры спектаклі на сцэне тэатра імя Якуба Коласа. Таксама будзе працаваць "Лялечны квартал" з праграмай для дзяцей і дарослых. У абласной філармоніі пройдуць джазавыя вечары, а парк Мазурына прыме чэмпіянат па аўтагуку і фестываль фарбаў "Холі".Расказвае  дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі.

Таксама падчас "Славянскага базару" арганізатары плануюць разам з "Беларусьфільмам" уладкаваць кінатэатр пад адкрытым небам.

Фота: belta.by