Горад Ружаны і ўладанні Сапегаў – на плёначных здымках фотавыставы "Даліна Руж"

12.03.2021

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася фотавыстава "Далiна Руж" секцыі "Аналагавы Фотаздымак" грамадскага аб’яднання фатографаў. “Няма нічога больш цікавага і захапляльнага, чым вандроўкі і новыя адкрыцці. Кожны куток нашай краіны захоўвае ў сябе вялікую гісторыю”, – адзначыў куратар праекта Уладзімір Суцягін.

Сярод удзельнікаў творчых фотопленэраў – Вікторыя Розум, Таццяна Заранок, Анастасія Шпакава, Надзея Паўлава, Дзяніс Співак і іншыя. Для Алены Данбровай гэта была першая фотаэкспедыцыя, якая стала сапраўдным адкрыццём і крыніцай натхнення.

Выстава адкрыта да 28 сакавіка.

Фота: museums.by