Графіка аднаго са старэйшых мастакоў Віцебска – Аляксандра Салаўёва – паказана на выставе "Майстэрня мастака"

17.09.2020

У выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва працуе экспазіцыя Майстэрня мастака. Гледачу паказалі работы Аляксандра Салаўёва, якому нядаўна споўнілася 94 гады. Выстава аформлена такім чынам, што наведвальнік апынаецца як быццам у майстэрні: карціны вісяць без ахоўнага шкла, стаіць сімвалічны мальберт, выявы інтэр’ераў майстэрні экспануюцца на сценах праз два праектары. Расказвае куратар выставы, мастак Аляксандр Малей.

Па словах Аляксандра Малея, Аляксандр Салаўёў – адзін са старэйшых заснавальнікаў беларускага авангарду, калі разумець авангард як мастацтва, звязанае з мадэрнісцкай культурай.

Большасць работ у экспазіцыі “Майстэрня мастака” створаны чорным фламастарам.

Фота: vitbichi.by