Графіку выкладчыцы англійскай літаратуры БДУ прэзентавалі на выставе "Курбітс па-беларуску, альбо Швецыя становіцца бліжэй"

18.05.2020

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава мастацкіх работ Наталлі Паваляевай “Курбітс па-беларуску, альбо Швецыя становіцца бліжэй”. Наталля Паваляева – мастачка, iлюстратарка, выкладчыца англійскай лiтаратуры ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце, пiсьменнiца, перакладчыца. На выставе ўвасоблены ўражаннi аўтара ад скандынаўскай культуры, асабліва ад Швецыi, з выкарыстаннем некаторых элементаў шведскага народнага мастацтва.

Максім Багдановіч як прадстаўнік маладой беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя з’яўляецца адной з выдатных постацей не толькі ў беларускай, але і ў агульнаславянскай і сусветнай культуры. У адным з артыкулаў ён пісаў, што маладая беларуская літаратура “не толькі нашаму народу, але і ўсясветнай культуры нясе свой дар”. У творчасці Максіма Багдановіча ёсць цыкл твораў “Песні”, у якім змешчаны верш “Скандынаўская”. Паслухаем загадчыка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхала Бараноўскага.

Фота: facebook.com