Гродна атрымаў статус маладзёжнай сталіцы Беларусі

24.02.2021

Гродна на год атрымаў статус маладзёжнай сталіцы Беларусі. Урачыстасці пачынаюцца сёння і працягнуцца некалькі дзён. Яны збяруць больш за 300 гасцей з усёй рэспублікі. Сярод іх ‒ прадстаўнікі беларускіх ВНУ, студэнцкіх саветаў, маладзёжнага парламента і працоўнай моладзі ад кожнай вобласці. Таксама запланаваны дыялогавыя пляцоўкі па актуальных для маладога пакалення тэмах. Заўтра пройдзе мітынг з ускладаннем кветак да брацкай магілы ў парку Жылібера і галоўныя ўрачыстасці. У абласной філармоніі ‒выстава-прэзентацыя сістэмы адукацыі вобласці і дасягненняў маладзёжнай палітыкі. Там жа адбудзецца і цырымонія перадачы Гродна сімвалічнага ключа "маладзёжнай сталіцы" ад Пінска, які насіў гэты статус летась. Працягвае першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта БРСМ Пётр Касіцкі.

Фота: 34travel.me