Гродзенскі Стары замак прыме наведвальнікаў у чэрвені

05.04.2021

Стары замак у Гродне прыме першых наведвальнікаў на пачатку чэрвеня. Зараз рэстаўрацыя першай чаргі гістарычнага аб’екта выходзіць на фінішную прамую. Яна прадугледжвае поўнае аднаўленне страчанай паўднёвай сцяны, узвядзенне з нуля цэнтральнай вежы і гаспадарчых пабудоў, а таксама рэканструкцыю ўязной брамы. Наперадзе ‒ добраўпарадкаванне тэрыторыі. Адначасова правядуць  археалагічнае даследванне каля замкавых муроў. "Супрацоўнікі музея прыступілі да стварэння экспазіцый у новых памяшканнях", ‒ паведаміў дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Фота: belta.by