Хатынь. Забыццю не падлягае

22.06.2023

22 чэрвеня 1941 года  - незабыўная і трагічная дата ў нашай гісторыі, пачатак Вялікай Айчыннай вайны, якая забрала жыцці многіх беларусаў, загінуўшых на франтах, у партызанскіх атрадах, і мірных жыхароў. Наш народ ніколі не забудзе хатынскай трагедыі, што стала сімвалам усіх спаленых разам з людзьмі вёсак. Цяпер на месцы Хатыні – мемарыяльны комплекс, які пастаянна абнаўляецца: створаны музей, на тэрыторыі дзейнічае храм, праводзяцца тэматычныя экскурсіі. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота - sb.by