02.07.2021
Каўчэг са святымі мошчамі Аляксандра Неўскага прыбудзе сёння ў Віцебск.
Сёлета Руская Праваслаўная Царква адзначае 800-годдзе з дня нараджэння князя Аляксандра Неўскага. Беларусь таксама цесна звязана з яго імем. Больш за сорак айчынных храмаў асвечаныя яго гонар. У Віцебску ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя "Князь Аляксандр Неўскі з жонкай, віцебскай князёўнай Аляксандрай, і сынам Васілём" (у Віцебску адбылося вянчанне святога князя Аляксандра Неўскага з полацкай кнезёўнай Аляксандрай Брачыславаўнай).
Каўчэг са святымі мошчамі князя сустрэнуць сёння ў віцебскім храме Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы. Заўтра адбудзецца Хрэсны ход з мошчамі ад храма Благавешчання да Свята-Успенскага кафедральнага сабора. У нядзелю запланавана сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Святочны канцэрт на Саборнай Плошчы, у якім прымуць удзел маскоўскі хор Данілава манастыра вакальная група ансамбля танца песні і музыкі "Талака" (Віцебск) і іншыя калектывы.
На працягу ліпеня хрэсны ход наведае розныя гарады Беларусі. Завершыцца на пачатку жніўня ў Мінску.
Расказвае настаяцель сталічнага храма ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, протаіерэй Мікалай Коржыч.
Фота: vitvesti.by