Ідзе прыём заявак на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва

06.01.2020

Да 15 лютага ў Беларусі ідзе прыём заявак на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва. Ініцыятар конкурсу – Міністэрства культуры, дырэкцыя функцыянуе на базе Нацыянальнага гістарычнага музея. Па выніках творчага спаборніцтва зладзяць маштабную выставу ў сталічным Палацы мастацтва. Падрабязней аб прэміі распавядзе дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Прэмія праводзіцца па дзесяці намінацыях. Гэта "Жывапіс", "Графіка", "Фатаграфія", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" і іншыя. Адборачная камісія выбера па 10 работ у кожнай намінацыі. Потым журы вызначыць пераможцаў. 

Фота: sb.by