Інстаграмны фільтр з флагам Беларусі распрацавалі ў БРСМ

16.10.2020

У БРСМ распрацавалі сучасны фільтр для Instagram з флагам Беларусі. Ідэя прыйшла падчас віцебскага абласнога маладзёжнага форуму "Беларусь ‒ гэта мы!". Цяпер кожны карыстальнік Instagram можа зрабіць фота з выкарыстаннем такога фільтра. Для гэтага трэба зайсці на афіцыйную старонку віцебскай абласной арганізацыі БРСМ у Instagram, перайсці ў раздзел "Эфекты" і прымяніць фільтр "Belarus".

Фота БРСМ