Інсталяцыя "Цёмны лес" звяртае ўвагу на экалогію

10.08.2016

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыўся праект-інсталяцыя Філіпа Заслонава «Цёмны лес». Мастак, які жыве і працуе ў Францыі, дэманструе гледачам цёмны пакой, прастора якога запоўнена дошкамі, куды ідзе праекцыя аўтарскага відэа. Атмасферу цёмнага лесу стварае і музыка, напісаная аўтарам. Мэта праекта  – прымусіць наведвальніка пагрузіцца ў атмасферу ўзаемадзеяння паміж чалавекам і прыродай, адзначыў Філіп Заслонаў.

Фота: minsknews.by