Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук адзначае 90-годдзе

08.04.2021

Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук сёлета адзначае 90-годдзе. Сёння ў ім працуе каля 60 чалавек. Сярод іх адзін акадэмік, сем дактароў навук, больш за дваццаць кандыдатаў навук. Прыкладна трэць супрацоўнікаў – маладыя даследчыкі да 35 гадоў. Расказвае дырэктар установы Анатоль Лазарэвіч.

Інстытут філасофіі мае дамовы аб супрацоўніцтве з больш як дваццаццю навучальнымі ўстановамі. Найперш гэта Інстытут філасофіі Расійскай акадэміі навук, а таксама ўстановы Казахстана, Украіны, Малдовы, Румыніі. Даўняе партнёрства склалася з Літвой. Расказвае загадчыца Цэнтра даследаванняў глабалізацыі, інтэграцыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва Наталія Кутузава.

Маштабная канферэнцыя, прысвечаная юбілею Інстытута філасофіі, адбудзецца 15 і 16 красавіка.

Фота: sb.by