Інтэрактыўная камедыя "Пёс белага вострава" ‒ прэм'ера ў Коласаўскім тэатры

25.06.2021

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа  прэмера  спектакль “Пёс белага вострава” паводле п’есы Аляксея Дударава. Пастаноўку   інтэрактыўнай камедыі на дзве дзеі ажыццявіла рэжысёр Святлана Навуменка з Рэспубліканскага тэатра  беларускай драматургіі. Галоўныя героі п’есы – малады акцёр Вілен і яго анёл-ахоўнік  Пёс. Вілен з першай ролі адчуў  смак славы. “Злавіў зорку” , аднак не змог утрымацца на небе. Хто дапаможа, калі ў кожнага свае праблемы? Выйсце – Белы востраў і яго жыхар Пёс. Гэты востраў – нязбыўная  мара, дзе кожны знаходзіць сябе і мае шчасце гаварыць толькі праўду. Інтэрактыўны спектакль дазволіць гледачам стаць непасрэднымі ўдзельнікамі сцэнічнага дзеяння. Яны разам з Віленам  пройдуць  складаны тэатральны шлях, напоўнены гумарам, камічнымі сітуацыямі і арыгінальнымі паваротамі сюжэту. І даведаюцца, ці магчыма  здабыць шчасце і наблізіцца да запаветнай мары. Расказвае рэжысёр-пастаноўшчык  Святлана Навуменка.

Ролю Пса ў спектаклі выконвае малады акцёр Аляксандр Казлоў, які раскрыў сябе і ў іншым амплуа.

У спектаклі выкарыстоўваюцца цытаты на італьянскай і рускай мовах.

Фота: belta.by