Інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій "Совушка" Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі прынёс перамогу ў конкурсе "Найлепшая бібліятэка года"

13.06.2017

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага прызнана найлепшай абласной бібліятэкай. Рэспубліканскі конкурс  праводзілі напярэдадні 25-годдзя стварэння грамадскага прафесійнага аб’яднання бібліятэкараў Беларусі. Разам з дыпломам Гродзенская абласная навуковая бібліятэка атрымае сертыфікат на суму 500 рублёў на набыццё новай літаратуры.

Усяго ў Рэспубліканскім конкурсе “Найлепшая бібліятэка года” удзельнічалі больш за паўсотні ўстаноў. Пераможцаў узнагародзяць у Мінску 16 чэрвеня.

Працягвае намеснік дырэктара ўстановы Марына Ігнатовіч.

На фота - Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага (дом-музей Элізы Ажэшка), grodnolib.by