Інтэрактыўны макет Крэўскага замка прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

26.03.2019

Калі паглядзець на макет Крэўскага замка праз камеру планшэта  загарацца факелы, пойдзе дым з труб, з’явяцца насельнікі. Так выглядае дапоўненая рэальнасць. Гэта новы праект з серыі VKL3D “Апыніся ў сэрцы гісторыі”. Працягвае намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Аляксандр Храмы.

Значную ролю ў ажыццяўленні праекта адыгралі стваральнік серыі VKL3D мастак Ахрэм Белабровік і навуковы кансультант Андрэй Шулаеў, на аснове гістарычных і архіўных даследаванняў якога з’явілася  мадэль замка. Падрабязней пра тое, як удалося стварыць макет, распавядзе прадстаўнік кампаніі “Палімедыя” Андрэй Ус.

Цяпер інтэрактыўны макет Крэўскага замка – частка экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея. Наведвальнікі таксама ўбачаць ранейшыя праекты VKL3D – рэканструкцыю Крэўскага і Гальшанскага замкаў, якую можна паглядзець праз VR-акуляры.

Фота: ctv.by