14.09.2023
Праграма фестывалю ўключае канцэрты беларускай фальклорнай і сучаснай музыкі, выставы жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотавыставы, творчыя сустрэчы з кіраўнікамі і прадстаўнікамі Саюза пісьменнікаў, Саюза мастакоў, Саюза майстроў народнай творчасці, майстар-класы розных напрамкаў беларускай традыцыйнай культуры. Як адзначыў Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч: "Мэта фестывалю - прэзентацыя дасягненняў Беларусі і падтрымка творчых праектаў беларусаў замежжа".
Фота - belta.by