IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" пачаў прыём заявак

04.10.2022

Сам форум пройдзе ў студзені наступнага года ў змешаным фармаце – анлайн і оф-лайн. Праект будзе не толькі творчым, але і адукацыйным: кожны ўдзельнік наведае майстар-класы выдатных педагогаў і членаў журы, а таксама трапіць з экскурсіяй у самыя цікавыя месцы горада. У конкурснай праграме могуць прыняць удзел творчыя калектывы і выканаўцы ў намінацыях эстрадны, народны, акадэмічны вакал, і эстрадны, народны, сучасны, класічны танец, як дзеці ад 6 гадоў, так і дарослыя, адзначыў генеральны дырэктар Цэнтра культуры Віцебск Глеб Лапіцкі.

Фота - vitvesti.by