Кабінет індыйскай культуры адкрылі ў БДУ

14.07.2020

Шматфункцыянальны кабінет індыйскай культуры адкрыўся ў Белдзяржуніверсітэце на факультэце сацыякультурных камунікацый. Там арганізуюць даследаванні хінгліша, пройдуць лекцыі, прысвечаныя культуры Індыі, тэматычныя сустрэчы і відэаканференцыі. У кабінеце некалькі зон: літаратурная, акадэмічная, культурная і адпачынку. Культурная зона напоўнена традыцыйнымі індыйскімі статуэткамі, артэфактамі, каларытнымі тканінамі. На пляцоўцы адпачынку можна прадэгуставаць нацыянальную кухню. У літаратурнай зоне  больш за 100 даведачных, мастацкіх, навуковых тэкстаў у арыгінале і перакладзе. 

Пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Бахадур спадзяецца, што кабінет стане месцам адкрыцця звычаяў і традыцый Індыі.

Чаму вырашана адкрыць кабінет, прысвечаны індыйскай культуры, і як гэта паўплывае на развіццё адносін паміж Беларуссю і Індыяй, распавёў рэктар БДУ Андрэй Кароль.

Фота: earchives.bsu.by