Кабінет Пятра Глебкі цяпер можна наведаць віртуальна

14.07.2020

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі падрыхтавалі віртуальны кабінет паэта, драматурга, акадэміка Пятра Глебкі. "З дапамогай спецыяльнага сэрвісу можна перанесціся ў атмасферу сярэдзіны мінулага стагоддзя і даведацца пра жыццё і творчасць майстра, пазнаёміцца з яго бібліятэкай", – расказаў супрацоўнік аддзела маркетынгавых камунікацый бібліятэкі Аляксандр Паршанкоў.

На фотаздымку – Пятро Глебка (csl.bas-net.by)